Кітайская бібліятэка

Заснавана 01.01.2002  

Галоўная
По-русски
Праекты

Пошукавая машына
Моя Поднебесная

23.657 рэсурсаў
на ангельскай, рускай і кітайскай мовах
.

У РУНЕТе   падобнага  няма.

Пра Кітай

Карціны
Артыкулы
Фотаздымкі

Рознае
Зварот да наведвальнікаў
Планы на гэты вучэбны год

Зносіны

Гасцявая кніга
dmitry_shevtsov
у LiveJournal

 

ПРА СЯБЕ

Вітаю Вас, паважаныя наведвальнікі!

Тут я раскажу пра сябе.

Мяне завуць Дзмітрый Юр'евіч Шаўцоў. Нарадзіўся я ў 1987 годзе ў Полацку, але ўвогуле мы с бацькай і мамай тады жылі ў Брэсце да 1991 года. Бацька гаворыць, што ў Полацку я нарадзіўся "выпадкова" :).

Потым мы пераехалі ў Вільню. Там я жыў каля чатырох гадоў. Скончыў першы і другі класы, дзе выкладалі на літоўскай мове. Там, дарэчы, увесь час таскалі майго бацьку "на кавёр" - я увесь час з кім-небудзь драўся :) У Вільне я пачаў хадзіць на курсы ангельскай мовы і танцы пад рок-н-рол. У той час калі мы жылі ў Літве, мне давялося многа павандраваць і паглядзець мноства мясцін у ітве і часткова Беларусі.

Потым мы зноў пераехалі ў Беларусь, але не афіцыяльна. Г.зн. жылі ў Мінску (здымалі кватэру), а наша кватэра і г.д. былі ў Вільне. А ў 1998 годзе мы ўжо канчаткова пераехалі сюды (г.зн. у Мінск).

У Мінску я пайшоў у трэці клас у беларуска-моўную школу. Было трохі цяжкавата пераходзіць з літоўскай на беларускую мову :). Але нічога - прыстасаваўся. У той школе я адвучыўся тры гады і за гэты час вельмі ддобра падцягнуў ангельскую мову. па ім у мяне заўсёды было пяць. Акрамя таго ў той школе я набыў добрых сяброў з якімі я сябрую і зараз.

Як толькі мы пераехалі ў Беларусь, і я пайшоў у школу, я пачаў шукаць сабе спартыўную секцыю. І знайшоў вольную барацьбу, пры тым бясплатна. Занімаўся два з паловай гады. Потым кінуў, т.я поняў што з дапамогай яе нічога не зробіш. Калі з пачатку мы праходзілі заломы, удушэнія і г.д., то потым толькі такія прыёмы, якія ў рэальнай драке не скрыстаеш.

Потым перайшоў у другую школу (зараз ужо рускую), т.я. мы пераехалі на новую кватэру. У гэтай школе я вучусь і зараз у 9 класе. Пачаў хадзіць на карате-до, але потым кінуў, у асноўным з-за сваіх праблем. Але потым поняў , што гэта к лепшаму, таму што карате не вельмі спадабалася. Зараз знайшоў дзве добрыя секцыі - ушу і айкідо. Пакуль не ведаю куды буду хадзіць.

Некалькі гадоў ездзіў на 1-2 месяца ў археалагічныя экспідыцыі. Усе яны праходзілі ў Полацкім і адзін раз Расонскім районе на мяжы з Расіяй. У асноўным раскапывалі праваслаўны манастыр у вёсцы Лучна, спалены ў час вайны сярэдзіны 17-га стагоддзя. Было вельмі цікава.

А да таго, ужо пражывая ў Мінску некалькі гадоў хадзіў у рыцарскі клуб. Кіраўніком яго была і ёсць Арына Вячорка. Трапіў я туды выпадкова, у чацьвёртым класе. Некалькі разоў схадзіў - спадабалася. Потым расказаў сябрам і мы пачалі хадзіць разам. Першыя год-два было вельмі цікава. Мы вучыліся рабіць браню і зброю, маляваць геральдычныя знакі, змагацца на мячах і другіх відах халоднай зброі, страляць з розных відаў лукаў і арбалетаў, ездзіць і біцца на канях, планаваць з дапамогай макетаў розныя бітвы. Вельмі многа ездзілі па гарадам і замкам на турніры. Але потым, калі пазнаў усе асноўныя навыкі, стала не вельмі цікава. Пачало здавацца што гэта усё вельмі па-дзіцячы. Усе гэты балі і турніры перасталі мне падабацца. Ну я і пайшоў з клуба.

Зацікаўленнасць Кітаем з'явілася ў класе сёмым. У той часусюды паказывалі вельмі многа боевікоў пра Кітай, якія разажглі зацікаўленнасць да кітайскіх відаў едзінаборстваў. Але колькі не спрабаваў - ніяк не мог нічога знайсці. Тады я пачаў набываць кнігі пра едзінаборства і займацца па нім. Т.я. большасць кніг я прачытаў, я убачыў, што ва многіх з ніх усё напісана аднолькава. Пасля гэтага я вырашыў, што для таго каб і далей прадоўжыць вывучэнне едзінаборстваў мне патрэбна вывучыць кітайскую мову. Ну я і пачаў вывучаць прошлым летам. Вучу і зараз. А калі вучыў кітайскую мову прачытаў некалькі кніг кітайскіх аўтараў. Зацікавіўся. Пачаў чытаць яшчэ і яшчэ. Вось так і ўзнік гэты праект.

 

Нашы партнёры

Европейская интеграция
Геополитика

Карысныя рэсурсы

Китай для всех
Литература Китая
АБИРУС
САТБИ
Лига синьицюань
Shaolin wushu
Российско-китайский портал
Удивительный Китай

Аб'явы

Паважаныя перакладчыкі! Паведамляйце мне свае прозвішча, калі не знойдзіце іх тут ва апублікаваных тэкстах!
Паважаныя ўладальнікі аўтарскіх праў! Паведамляйце мне сапраўдныя адраса Вашых тэкстаў і пастаўлю лінк туды!
Паважаныя наведвальнікі! Прысылайце мне тэксты кніг, казак і вершаў на рускай і беларускай мовах і я апублікую іх тут.
Наши публикации

 

© Китайская библиотека, 2002. Редактор и составитель - Дмитрий Шевцов
E-mail | Гостевая книга

Используются технологии uCoz