Кітайская бібліятэка

Заснавана 01.01.2002  

Галоўная
По-русски
Праекты

Пошукавая машына
Моя Поднебесная

23.657 рэсурсаў
на ангельскай, рускай і кітайскай мовах
.

У РУНЕТе падобнага няма.

Пра Кітай

Карціны
Артыкулы
Фотаздымкі

Рознае
Пра мяне
Зварот да наведвальнікаў

Зносіны

Гасцявая кніга
dmitry_shevtsov
у LiveJournal

 

ПЛАНЫ НА ГЭТЫ ВУЧЭБНЫ ГОД

Вітаю Вас, паважаныя наведвальнікі!

Пачаўся новы вучэбны год. За прошлы час я многае паспеў зрабіць і намеціў сабе новыя мэты.

Не так даўно бацька падарыў мне базу рэсурсаў па Кітаю на 23 650 рэсурсаў. У базе ёсць рэсурсы на ангельскай, рускай і кітайскай мовах. Але з цягам часу там з'явяцца лінкі  на сайты і на другіх мовах. База ахоплівае амаль усе напрамкі, так ці інакш звязанныя з Кітаем.

З-за гэтага падарунка я планую трансфармаваць свой сайт з бібліятэкі ў партал. Аля бібліятэка ўсё роўна застанецца, праўда, ужо як рубрыка. Партал пачнецца менавіта з гэтай базы. З цягам часу я планую яго папаўняць і пры канцы гэтага вучэбнага года планую мець базу прыкладна ў 50 000 рэсурсаў. Дарэчы, калі Вы ведаеце сайты дастойныя увагі - адпраўляйце мне на e-mail або пішыце ў "гасцевухе" іх адраса, або рэгіструйце ў базе праз форму для рэгістрацыі самі. Калі ўсё будзе добра, я бы хацеў занесці ў гэтую базу ўсу рэсурсы па Кітаю. Партал ужо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і будзе мець новы дызайн.

Таксама я і далей буду лазіць па Сеці і набываць сабе новых сяброў і знаёмых. З гэтай мэтай я ўступіў у сецявы часопіс LiveJournal. На мой погляд гэта адзін з найлепшых сродкаў камунікацыі. Зараз у мяне на сайце з'явілася магчымасць кантактаваць усім жадаючым у гэтай сістэме. Своеасаблівая замена форуму. Але, існуючая зараз гасцявая кніга, у мяне таксама застанецца.

Дарэчы, наведванне сяброў з'яўляецца адной з састаўляючых майго плана паездкі ў Кітай. Хачу паехаць у Кітай наступным летам, як толькі споўніцца 16 гадоў і можна будзе выязджаць за мяжу без бацькоў. Я панабываю сабе мноства знаёмых (што само па сабе добра) і пабудую свой маршрут так, каб наведаць іх. Не ўсіх вядома. У Кітае я хацеў паехаць у манастыр Суньшань Шаоліньсы, але ў апошні час раздумаў. Справа ў тым, што на мой погляд манастыр стаў занадта камерцыйным і таму згубіў ўсю сваю першапачатковую прывабнасць. І я лічу, што каб пабыць у ім некалькі гадзін не рацыянальна траціць столькі грошаў. Так што я думаю паехаць з другой мэтай, больш масштабнай. Напрыклад, аб'ездзіць усе манастыры правінцыі Хэнань. Або нават некалькіх правінцый, заварачваючы пры гэтым ва ўсе цікавыя гарады і месцы і наведваючы сяброў. На маю думку гэты план лепшы за першапачатковы.

А не так даўно я пачуў, што можа быць існуе Южны Шаолінь. Аб гэтым сведчаць некаторые факты. Ніхто толкам не ведае так лі гэта, але некалькі экспідыцый, пасланых на яго пошукі, істотных рэзультатаў не далі. Дык вось, зараз я збіраю любую інфармацыю, якая датычыцца да гэтага манастыра. Калі ўсё будзе гатова, я бы хацеў паехаць у Кітай на яго пошукі. Відаваочна не адзін, таму трэба сабраць каманду. Хто хоча паўдзельнічаць у пошуках - пішыце.

Як і раней вывучаю кітайскую мову. Вывучыў некалькі курсаў. Каля 3 тысяч іерогліфаў і некаторыя другія рэчы.

Калі ў мяне з'явяцца новыя планы - я апублікую іх тут.

З павагай
Дзмітрый Шаўцоў

 

Нашы партнёры

Европейская интеграция
Геополитика

Карысныя рэсурсы

Китай для всех
Литература Китая
АБИРУС
САТБИ
Лига синьицюань
Shaolin wushu
Российско-китайский портал
Удивительный Китай

Аб'явы

Паважаныя перакладчыкі! Паведамляйце мне свае прозвішча, калі не знойдзіце іх тут ва апублікаваных тэкстах!
Паважаныя ўладальнікі аўтарскіх праў! Паведамляйце мне сапраўдныя адраса Вашых тэкстаў і пастаўлю лінк туды!
Паважаныя наведвальнікі! Прысылайце мне тэксты кніг, казак і вершаў на рускай і беларускай мовах і я апублікую іх тут.
Наши публикации

 

© Китайская библиотека, 2002. Редактор и составитель - Дмитрий Шевцов
E-mail | Гостевая книга

Используются технологии uCoz