Вітаю
Вас, паважаныя наведвальнікі!
Тут я раскажу пра сябе.
Мяне завуць Дзмітрый Юр'евіч Шаўцоў. Нарадзіўся я
ў 1987 годзе ў Полацку, але ўвогуле мы с бацькай і
мамай тады жылі ў Брэсце да 1991 года. Бацька
гаворыць, што ў Полацку я нарадзіўся
"выпадкова" :).
Потым мы
пераехалі ў Вільню. Там я жыў каля чатырох гадоў.
Скончыў першы і другі класы, дзе выкладалі на
літоўскай мове. Там, дарэчы, увесь час таскалі
майго бацьку "на кавёр" - я увесь час з
кім-небудзь драўся :) У Вільне я пачаў хадзіць на
курсы ангельскай мовы і танцы пад рок-н-рол. У той
час калі мы жылі ў Літве, мне давялося многа
павандраваць і паглядзець мноства мясцін у ітве
і часткова Беларусі.
Потым мы зноў
пераехалі ў Беларусь, але не афіцыяльна. Г.зн.
жылі ў Мінску (здымалі кватэру), а наша кватэра і
г.д. былі ў Вільне. А ў 1998 годзе мы ўжо канчаткова
пераехалі сюды (г.зн. у Мінск).
У Мінску я
пайшоў у трэці клас у беларуска-моўную школу.
Было трохі цяжкавата пераходзіць з літоўскай на
беларускую мову :). Але нічога - прыстасаваўся. У
той школе я адвучыўся тры гады і за гэты час
вельмі ддобра падцягнуў ангельскую мову. па ім у
мяне заўсёды было пяць. Акрамя таго ў той школе я
набыў добрых сяброў з якімі я сябрую і зараз.
Як толькі мы
пераехалі ў Беларусь, і я пайшоў у школу, я пачаў
шукаць сабе спартыўную секцыю. І знайшоў вольную
барацьбу, пры тым бясплатна. Занімаўся два з
паловай гады. Потым кінуў, т.я поняў што з
дапамогай яе нічога не зробіш. Калі з пачатку мы
праходзілі заломы, удушэнія і г.д., то потым
толькі такія прыёмы, якія ў рэальнай драке не
скрыстаеш.
Потым перайшоў
у другую школу (зараз ужо рускую), т.я. мы
пераехалі на новую кватэру. У гэтай школе я
вучусь і зараз у 9 класе. Пачаў хадзіць на
карате-до, але потым кінуў, у асноўным з-за сваіх
праблем. Але потым поняў , што гэта к лепшаму, таму
што карате не вельмі спадабалася. Зараз знайшоў
дзве добрыя секцыі - ушу і айкідо. Пакуль не ведаю
куды буду хадзіць.
Некалькі гадоў
ездзіў на 1-2 месяца ў археалагічныя экспідыцыі.
Усе яны праходзілі ў Полацкім і адзін раз
Расонскім районе на мяжы з Расіяй. У асноўным
раскапывалі праваслаўны манастыр у вёсцы Лучна,
спалены ў час вайны сярэдзіны 17-га стагоддзя.
Было вельмі цікава.
А да таго, ужо
пражывая ў Мінску некалькі гадоў хадзіў у
рыцарскі клуб. Кіраўніком яго была і ёсць Арына
Вячорка. Трапіў я туды выпадкова, у чацьвёртым
класе. Некалькі разоў схадзіў - спадабалася.
Потым расказаў сябрам і мы пачалі хадзіць разам.
Першыя год-два было вельмі цікава. Мы вучыліся
рабіць браню і зброю, маляваць геральдычныя
знакі, змагацца на мячах і другіх відах халоднай
зброі, страляць з розных відаў лукаў і арбалетаў,
ездзіць і біцца на канях, планаваць з дапамогай
макетаў розныя бітвы. Вельмі многа ездзілі па
гарадам і замкам на турніры. Але потым, калі
пазнаў усе асноўныя навыкі, стала не вельмі
цікава. Пачало здавацца што гэта усё вельмі
па-дзіцячы. Усе гэты балі і турніры перасталі мне
падабацца. Ну я і пайшоў з клуба.
Зацікаўленнасць
Кітаем з'явілася ў класе сёмым. У той часусюды
паказывалі вельмі многа боевікоў пра Кітай, якія
разажглі зацікаўленнасць да кітайскіх відаў
едзінаборстваў. Але колькі не спрабаваў - ніяк не
мог нічога знайсці. Тады я пачаў набываць кнігі
пра едзінаборства і займацца па нім. Т.я.
большасць кніг я прачытаў, я убачыў, што ва многіх
з ніх усё напісана аднолькава. Пасля гэтага я
вырашыў, што для таго каб і далей прадоўжыць
вывучэнне едзінаборстваў мне патрэбна вывучыць
кітайскую мову. Ну я і пачаў вывучаць прошлым
летам. Вучу і зараз. А калі вучыў кітайскую мову
прачытаў некалькі кніг кітайскіх аўтараў.
Зацікавіўся. Пачаў чытаць яшчэ і яшчэ. Вось так і
ўзнік гэты праект.
|