ЖАЛЬБА НА ЯШМАВЫХ ПРЫСТУПКАХ. ЛІ БО. Са старажытнакітайскай. Пераклад Ігара Бабкова. На яшмавых прыступках нарадзілася белая раса Доўгая ноч прамоклі шаўковыя чаравічкі Апускаю затвор — Празрыстае, крохкае шкло У чыстым паветры бачу восеньскі месяц…