УВОСЕНЬ УЗЫХОДЖУ НА ПАЎНОЧНУЮ ВЕЖУ СЕ ЦЯО Ў ГОРАДЗЕ СЮАНЧЭН. ЛІ БО. Са старажытнакітайскай. Пераклад Ігара Бабкова. Горад каля ракі ў чыстых восеньскіх фарбах Горы… вечар ціхуткі ўсё гляджу навокал: Дзе празорыстых рэчкі з захаду і ўсходу Горад апаясалі, — і нібы вясёлкі, масткі Дым чалавечага жытла шэрань на дрэвах цытрыны Дрыготкія фарбы восені кранулі стары платан Ці згадае хто-небудзь узышоўшы на паўночную вежу Пра гаспадара Се Цяо… Ці можа толькі вецер?! Се Цяо (464—499) — паэт і генерал.