ПРАВОДЖУ СЯБРА. ЛІ БО. Са старажытнакітайскай. Пераклад Ігара Бабкова. За паўночным прадмесцем у блакіце — вяршыня гор З усходу светлаю плынню цячэ паўз горад рака Тут мы расстанемся Далей Вы пойдзеце адзін Нібы Блукаючая трава праз тысячы лі дарогаў Адзінокія хмары нібы думы плывуць у цішыні Згасае дзень шчырасць даўніх сяброў Махаючы рукою Вы адыходзілі далей і далей Разлучаныя коні маркотна так заіржалі…