НОЧЧУ, ПРЫЧАЛЬВАЮЧЫ Ў НЮ ЧЖУ, ЗГАДВАЮ СТАРЫЯ ЧАСЫ. ЛІ БО. Са старажытнакітайскай. Пераклад Ігара Бабкова. У Ню Чжу на Заходняй рацэ ціхая ноч Чыстае неба ніводнай аблачынкі няма Падымаюся сузіраю з лодкі восеньскі месяц Згадваю гаспадара Се але — марна! Я таксама магу складаць радкі І ўжо не вернеш Светлаю раніцай распрастае скрыдлы ветразь А з кранутых шэранню клёнаў лістота спадацьме павольна…